Кірыла
Версія 1.0

Што гэта
--------
Кірыла — гэта канвертар простага кірылічнага кода ў гулябельны HTML-файл
з убудаваным JavaScript. Ён дазваляе ствараць тэкставыя квэсты, не
пераключаючыся на англійскую раскладку клавіятуры.

Увесь код гульні пішацца кірылічнымі словамі-камандамі. Кожная каманда
з'яўляецца скаротам зразумелага беларускага ці рускага слова. Засвоіць
сінтаксіс можна за дзве хвіліны.

Як карыстацца
-------------
1. Адкрыйце файл kirill.html у браўзеры.
2. Увядзіце код гульні ў вялікае тэкставае поле. Або націсніце
   «Загрузіць txt» і выберыце раней захаваны файл.
3. Націсніце «Канвертаваць гульню ў HTML». Браўзер спампуе гатовы
   HTML-файл, які можна адкрыць у любым браўзеры і гуляць.
4. Каб паглядзець прыклады — націсніце «Налады» і выберыце ўзор
   гульні.
5. Каб прачытаць поўную даведку па сінтаксісе — націсніце «Даведка».

Структура тэчкі
---------------
kirill/
├── kirill.html                     галоўны файл канвертара
├── readme-be.txt                   гэты файл
├── readme-ru.txt                   тое ж па-руску
├── demos/
│   ├── be-gay.html                 гатовая гульня «Гай»
│   ├── be-pyachora.html            гатовая гульня «Пячора»
│   ├── ru-roshcha.html             гатовая гульня «Роща»
│   └── ru-peshchera.html           гатовая гульня «Пещера»
└── resources/
    ├── be-documentation.html       беларуская даведка
    ├── ru-documentation.html       руская даведка
    ├── be-gay.txt                  зыходнік гульні «Гай»
    ├── be-pyachora.txt             зыходнік гульні «Пячора»
    ├── ru-roshcha.txt              зыходнік гульні «Роща»
    └── ru-peshchera.txt            зыходнік гульні «Пещера»

Што ў тэчцы demos
-----------------
Гэта чатыры гатовыя гульні, ужо згенераваныя канвертарам. Іх можна
адкрыць у браўзеры і пагуляць. Кожная гульня — гэта адзін файл, які
ўтрымлівае ўвесь код, увесь рухавічок і ўсе колеры. Яго можна
капіраваць куды заўгодна, перасылаць сябрам, выкладваць у сеціва.

Што ў тэчцы resources
---------------------
Тут два тыпы файлаў. Першы — гэта дакументацыя па сінтаксісе на дзвюх
мовах. Другі — зыходнікі чатырох дэма-гульняў у кірылічным кодзе.
Зыходнікі можна адкрываць у канвертары, правіць, зноў кампіляваць у
гатовы HTML.

Кадаванне файлаў
----------------
Усе файлы павінны быць у кадаванні UTF-8. Калі ў нататніку захаваць
файл у іншым кадаванні, замест літар з'явяцца дзіўныя знакі.

Аўтар
-----
Uladzimir

Сувязь
------
fantom199ii@gmail.com

Ліцэнзія
--------
Свабодная. Рабіце, што хочаце. Выкарыстоўвайце, змяняйце,
перароблівайце, раздавайце. Ніякіх умоў і абавязкаў.

Паходжанне
----------
Інструмент распрацаваны пры дапамозе нейрасеткі DeepSeek.
Версія
-------------
версія 1.1
2026.10.19